У Ерэванскім універсітэце прагрымеў выбух
Выбух адбыўся ў будынку хімічнага факультэта раніцай 17 лістапада.
Гэта адбылося ў падвале, дзе праходзяць рамонтныя работы, піша news.am.
Паводле папярэдніх звестак, адзін чалавек загінуў, пацярпелі тры чалавекі. Прычына выбуху высвятляецца.
На месцы здарэння працуюць паліцэйскія і медыкі. Студэнтаў адправілі па дамах.