БЕЛ Ł РУС

«Дзеяслоў» змяняе правапіс

21.12.2009 / 13:36

КМ

Часопіс з наступнага года пераходзіць на наркамаўку.

Часопіс «Дзеяслоў» з наступнага года пераходзіць на наркамаўку. Гэта абумоўлена прыняццем новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года.

«Было шмат зваротаў ад настаўнікаў з просьбай перайсці на школьны правапіс, каб яны маглі даваць чытаць часопіс вучням. Бо ў «Дзеяслове» друкуюцца аўтары са школьнай праграмы, жывыя класікі», — кажа галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч.

Зараз «Дзеяслоў» выдаецца адным з варыянтаў класічнага правапісу. Часопіс уваходзіць у лік незалежных выданняў, якім дзяржаўныя прадпрыемствы «Белкніга» і «Белсаюздрук» адмовілі ў распаўсюдзе. Пераход на наркамаўку, на думку Барыса Пятровіча, наўрадці вырашыць гэтыя пытанні. «Гэта не залежыць ад правапісу. Прычыны хутчэй іншыя — палітычныя», — падкрэслівае сп. Пятровіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула