БЕЛ Ł РУС

Дзікі сказалі дзякуй

21.12.2009 / 18:09

ЛК, паводле "Тэлеграф"

фота - Тэлеграф

Грэцкі паляўнічы, вырашыўшы ашукаць сваіх патэнцыйных ахвяраў, пашыўся ў поўсць дзіка, але ж хітрык каштаваў яму жыцця: іншыя паляўнічыя падумалі, што ён — сапраўды дзік і застрэлілі яго.

49-гадовы Хрыстас Кастанціну з паўночнагрэцкага гарадка Немея выйшаў у прылеглы лес, каб запасціся свінінай на калядную вячэру. На бяду побач шчыравала іншая талака паляўнічых. Двое з тае талакі заўважылі нейкую жывую істоту ля хмызоў, аднак не згледзіла ў ёй чалавека. Вынік: сцякаючы крывёй Канстанціну быў адпраўлены ў бальніцу, дзе лекарам не засталося нічога іншага, як засведчыць яго смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула