Стала вядома, хто ўзначаліць архіў-музей літаратуры і мастацтва
Новай кіраўніцай Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прызначылі Алену Макаранка.
22 лістапада 2023 года дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў прадставіў калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва новую дырэктарку — Алену Макаранку.
Зрэшты, прадстаўленне новай кіраўніцы стала больш фармальнасцю, бо апошнія 8 месяцаў Макаранка працавала ў архіве-музеі намесніцай дырэктара, але фактычна ўзначальвала гэтую ўстанову.
Месца дырэктаркі БДАМЛМ стала вакантным пасля сыходу на пенсію ў кастрычніку мінулага года Ганны Запартыкі, якая ўзначальвала архіў-музей 29 гадоў. Неўзабаве пасля таго звольнілася з архіва і яе намесніца Наталля Гардзіенка.
Алена Макаранка перад сваім прызначэннем на пасаду намесніцы дырэктара БДАМЛМ працавала ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь загадчыцай аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.
Чытайце таксама:
Апошні раз беларускія архівы падпарадкоўваліся сілавікам у часы сталінскага тэрору. Як гэта было
У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар. Ён доўгі час працаваў у КДБ