БЕЛ Ł РУС

Гус Хідынк атрымлівае ў год 7 млн еўра чыстымі

22.12.2009 / 12:17

Nashaniva.com

Гэта менш, чым Фабіё Капэла (зборная Англіі), але ў 23 разы болей за Бернда Штанге.

Генеральны дырэктар Расійскага футбольнага саюзу Аляксей Сарокін абнародаваў суму кантракта галоўнага трэнера зборнай Расіі Гуса Хідынка,

а таксама адзначыў, што яна цалкам пакрываецца фондам «Нацыянальная акадэмія футбола», які фінансуецца Раманам Абрамовічам, піша Sport.belta.by са спасылкай на «Савецкі спорт».

***

Нядаўна, былі абнародаваныя заробкі галоўных трэнераў зборных, што прабіліся на чэмпіянат свету.

Так, больш за ўсіх зарабляе настаўнік зборнай Англіі Фабіё Капэла — каля 9 мільёнаў еўра за год. Трэнер зборнай Італіі Марчэла Ліпі атрымлівае 3 мільёны еўра, а настаўнік немцаў Ёахім Лёў — 2,5 мільёна.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге мае гадавы заробак 300 тыс. еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула