БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, як да Новага года ўпрыгожаць мінскую ратушу

24.11.2023 / 15:59

Nashaniva.com

Мінскую гарадскую ратушу ўпрыгожаць новай кампазіцыяй з вялікіх ёлачных шароў, а шкляны купал атрымае разьбяную агароджу. Пра гэта піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Мінскрэкламу».

«Плошчу каля ратушы асвецяць рознакаляровым ззяннем чатыры ёлачныя шары, якія размесцяцца на спецыяльных пастаментах. Не менш эфектна аформяць і шкляны купал. Ён будзе аперазаны разьбянай агароджай з вядомымі гарадскімі сілуэтамі», — расказала начальніца аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркова.

Чытайце таксама:

«Палітвязынка» збірае грошы на калядныя адвент-календары для дзяцей палітзняволеных

Навагоднія дзіцячыя падарункі будуць прадаваць ад 8 да 87 рублёў

Да Новага года ў Мінску паставяць 27 ялінак. Як яны будуць выглядаць

У Мінску ўжо паставілі першую ялінку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула