БЕЛ Ł РУС

Беларускі дэлегат спаў на Капенгагенскай канферэнцыі па клімаце - фота

22.12.2009 / 14:43

+ дадаліся каментары дэлегата-сплюха

Саміт ААН па пытаннях змены клімату цягам двух тыдняў быў у першых радках навінавых агенцтваў усяго свету. Але ўдзел беларускай афіцыйнай дэлегацыі адзначыўся толькі вось такім фотам.

Дэлегат спіць у часе перапынку пленарнага паседжання Капенгагенскай канферэнцыі,
што зацягнулася 19 снежня на цэлую ноч.

Удзельнікі беларускай афіцыйнай дэлегацыі Сяргей Заўялаў і Аляксандр Грабянькоў пракаментавалі фотаздымак:

Заўялаў: «Мне ў такіх сітуацыях становіцца горка і крыўдна за тых, хто карыстаецца чужымі матэрыяламі, але не карыстаецца зробленымі каментарамі. Бо гэты здымак узяты з „Wall Street Journal“, і ў гэтым выданні выразна напісана пра тое, наколькі цяжкія і складаныя начныя перамовы і начная праца. І што проста „ў перапынку паміж сесіямі“ — чытайце, калі ласка, уважліва. Мне крыўдна за тых людзей, якія проста ганьбяць краіну такімі сітуацыямі».

Грабянькоў: «Больш за тое, там дзесятак здымкаў апублікаваны, як іншыя дэлегацыі спяць. Гэта немагчыма, я асабіста не спаў тры дні практычна…»

Заўялаў: «Тры ночы, гэта я канстатую, Аляксандр».

Грабянькоў:

«Без душу, без нармальнай ежы, без усяго. І як толькі з’яўляўся нейкі перапынак, усе ўпавалку. Гэта проста быў нейкі бамжатнік, вы ведаеце…»

Заўялаў:

«Ты асцярожней…»

Грабянькоў: «Насамрэч гэта было вельмі цікава. Я хачу скончыць тым, што дайце мне крыху цяпер паспаць. А наагул здымак смешны, я рагатаў».

Заўялаў: «Тым больш бачна, што тут перапынак. Людзі стаяць, размаўляюць».

Грабянькоў: «Гэта ўсялякія прыколы на блогах — добра. Але ставіцца так…»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула