У Гарадоцкім раёне сутыкнуліся турыстычны аўтобус і фура
Здарэнне адбылося каля вёскі Вархі.
Фота: МНС
У аўтобусе знаходзіліся 26 чалавек, з іх два кіроўцы. Пасажыры пакінулі яго самастойна. Шэсць чалавек і адзін з кіроўцаў дастаўлены ў бальніцу Віцебска.
Кіроўцу спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС.