Сілавікі прыйшлі з ператрусам да бацькоў актывіста, які з 2006 года не жыве ў Беларусі
У Наваполацку ў бацькоў актывіста Аляксея Трубкіна сілавікі праводзяць вобшук, піша «Радыё Рацыя»
Аляксей не жыве ў Беларусі з 2006 года.
Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Пазаўчора сілавікі прыйшлі з ператрусамі па адрасах чальцоў Каардынацыйнай рады.
Чытайце таксама:
Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі
Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК