БЕЛ Ł РУС

З’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для прапагандыстаў

30.11.2023 / 15:00

Nashaniva.com

Новае ганаровае званне «Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі» прапануюць увесці ў Беларусі. Гэта прадугледжана зменамі ў закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», піша БАЖ.

Законапраект быў прыняты ў другім чытанні на сесіі Палаты прадстаўнікоў 29 лістапада.

Ганаровае званне плануюць даваць тым, хто працуе ў медыясферы больш за 15 гадоў. Гэта «высокакваліфікаваныя работнікі юрыдычных асоб, якія маюць статус СМІ, дзяржаўных органаў і устаноў і іншыя асобы, якія вядуць дзейнасць у сферы масавай інфармацыі».

Ёсць і іншыя ўмовы. Званне можна атрымаць, калі ёсць «значныя заслугі ў развіцці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, павышэнні палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян», паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула