БЕЛ Ł РУС

Недзяржаўная баранавіцкая газэта «Intex-press» выйграла суд

16.08.2006 / 22:07

Nashaniva.com

Разгляд судовай справы ў дачыненні да недзяржаўнай газеты «Intex-press» закончыўся сёння ў Баранавічах на карысць выдання. Суд адхіліў зыск, з якім звярнуўся супраць газеты дырэктар мясцовай фабрыкі па вытворчасці абутку Вячаслаў Тумашчык.

Нагадаем, спадар Тумашчык палічыў, што газета зняважыла яго гонар і годнасць, калі надрукавала інфармацыю ў рубрыцы «Служба 02», дзе (паводле паведамленняў прэс-службы Баранавіцкага ГАУС і аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама) гаварылася аб ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць дырэктара ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка».

Вячаслаў Тумашчык у зыскавай заяве сцвярджаў, што ён ніколі не прыцягваўся да адказнасці, і патрабаваў 10 мільёнаў рублёў за маральныя пакуты.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула