БЕЛ Ł РУС

Расейцы, якія расстралялі байцоў УСУ, што здаліся ў палон, ліквідаваныя — кіраўнік Аўдзееўскай ГВА

3.12.2023 / 14:19

Nashaniva.com

Расейскія вайскоўцы, якія пакаралі смерцю бяззбройных украінскіх вайскоўцаў, ліквідаваныя, паведаміў начальнік Аўдзееўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Віталь Барабаш у эфіры тэлеканала Freedom, піша «УП».

Скрын відэа

«Яны здаваліся ў палон з-за таго, што ў іх скончыўся боекамплект. Наколькі мне вядома, крыху пазней нашы хлопцы «штурманулі» гэтыя пазіцыі, і ўсе хто там знаходзіўся, былі ліквідаваныя», — сказаў ён.

У суботу ў сеціве зʼявілася відэа расстрэлу расейцамі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаваліся ў палон, верагодна, каля Сцяпнога.

Офіс генпракурора Украіны паведаміў аб пачатку расследавання па гэтым відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула