БЕЛ Ł РУС

Эдуарда Бабарыку ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў» 

5.12.2023 / 18:37

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.

Эдуард Бабарыка

Новымі «тэрарыстамі» па версіі КДБ сталі 22-гадовы Максім Варнель, 46-гадовы Кірыл Крошкін, 44-гадовы Аляксандр Сігневіч, 52-гадовая Кацярына Джыг, былы сілавік Іван Янчук, сын прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Эдуард Бабарыка, жыхар Чыжоўкі Яўген Верхаводкін.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» КДБ 1145 чалавек, з іх 390 — беларусы.

@nashaniva Жахлівыя навіны пра Віктара Бабарыку ў турме #новополоцк #беларусь #срочныеновости #навіныбеларусі #навіны #нашаніва #новостибеларуси #белорусы #бабарико #викторбабарико ♬ snowfall - Øneheart & reidenshi

Чытайце таксама:

Пенсіянеры і адвакатка — яшчэ восем беларусаў унеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь»

Хлопцу з Гродна ў 2020-м было 15 гадоў. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула