БЕЛ Ł РУС

12-гадовая школьніца ў Хоцімску трапіла ў бальніцу з алкагольным атручэннем

6.12.2023 / 14:52

Nashaniva.com

Дзяўчынку прывезлі ў непрытомным стане. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Скрыншот відэа СК

Напярэдадні вечарам яе маці разам з сужыцелем і знаёмым выпівалі, паведамляе СК.

Перыядычна кампанія дарослых выходзіла на балкон пакурыць. Дзеці, якіх у сям'і пяцёра, заставаліся ў кватэры.

Толькі сёння раніцай мужчына звярнуў увагу, што старэйшая падчарка ў непрытомным стане, і выклікаў хуткую.

Дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Сям'я знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, цяпер вырашаецца пытанне, каб забраць з яе дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула