БЕЛ Ł РУС

У Глыбокім за «экстрэмізм» на суткі кінулі расіяніна і аштрафавалі шматдзетную маму з Украіны

7.12.2023 / 14:24

Nashaniva.com

Нядаўна за дзве «адміністрацыйкі» была арыштаваная на восем сутак Алена Крыўко, якая прыехала з Прыморскага краю. Цяпер восем сутак атрымаў яе сын Арцём, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Арцёма Крыўко арыштавалі за лайкі ў «Аднакласніках» пад няправільнымі публікацыямі (суддзя — Аляксандр Аляксеенка). У Арцёма двое малалетніх дзяцей.

Іна Юргель. Фота: сацсеткі

740 рублёў штрафу за лагатып Nexta і допіс яшчэ з аднаго выдання ў «Аднакласніках» Іне Юргель дала суддзя Алена Кот.

Іна Юргель прыехала з украінскай Валнавахі, у жанчыны трое дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула