БЕЛ Ł РУС

Бензiн успыхнуў — хата згарэла

24.12.2009 / 10:51

У в. Шчэрбава Ляхавiцкага раёна мясцовая 26‑гадовая жыхарка паспрабавала распалiць печ, але гэта ёй не ўдалося.

І тады жанчына лiнула ў печ бензiн i шарганула запалкай.

Агонь вырваўся з печы, успыхнула фiранка i хата загарэлася.

Гаспадыня паспрабавала сама патушыць агонь, але не здолела справiцца з iм i выклiкала МНС. Хата згарэла, а жанчыне толькi апалiла валасы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула