БЕЛ Ł РУС

Спікерка Сейма Літвы працытавала «Нашу Ніву»

7.12.2023 / 15:38

Nashaniva.com

Сёння ў Сейме Літвы праходзіць Форум свабоднай журналістыкі. На ім сабраліся калегі з краін Балтыі і прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя, піша baj.media.

Спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн. Фота: БАЖ

Форум прысвечаны падтрымцы прафесійных стандартаў у кантэксце войнаў і міжнародных канфліктаў — гэта важны аспект для журналістыкі ў яе барацьбе з прапагандай і распаўсюдам мовы варожасці.

У часе свайго выступу спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн звярнула ўвагу, што стан журналістыкі — гэта паказчык узроўню дэмакратыі ў кожнай краіне.

— Калі ў 2020 годзе ў Беларусі пачаліся дэманстрацыі, здавалася, што наш сусед нарэшце стане свабодным. Але аўтарытарны рэжым змог задушыць пратэсты. У выніку рэпрэсіі закранулі ад 400 да 500 журналістаў, — адзначыла яна.

Вікторыя Чміліце-Нільсэн таксама працытавала «Нашу Ніву», якая пісала, што як было, ужо не будзе, людзі змяніліся, іх змянілі падзеі.

— Змены адбудуцца, але пытанне калі, — дапоўніла Вікторыя Чміліце-Нільсэн. — Але каб гэта прыйшло — патрэбны настойлівасць і намаганні. Жыве Беларусь! — сказала спікерка Сейма Літвы 

У дыскусіі бяруць удзел як прадстаўнікі літоўскіх, латвійскіх, эстонскіх медыя, так і супрацоўнікі беларускіх незалежных рэдакцый, якія ўжо не першы год працуюць у выгнанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула