БЕЛ Ł РУС

Затаварыўся да Новага года

24.12.2009 / 10:53

Харчовы набор, у якi ўвайшлi апельсiны, цукеркi, часнок, бананы, сок, селядзец, цыгарэты, спiртныя напоi ў асартыменце, усяго на суму амаль два мiльёны рублёў,

ноччу выкраў з крамы вёскi Нiвы Жлобiнскага раёна невядомы грамадзянiн.

Пры гэтым ён сарваў замок на дзвярах, а сiгналiзацыя аказалася няспраўнай.

Зрабiць сабе падарунак у выглядзе камп’ютарнай тэхнiкi вырашылi i тры гамяльчанiны.

Яны па будаўнiчых лясах забралiся на ўзровень другога паверха адмiнiстрацыйнага будынка аднаго з прадпрыемстваў у Навабелiцкiм раёне, аслабiлi раму i выкралi каштоўнасцей на суму больш за 4 мiльёны рублёў. Злачынцам не пашанцавала — яны затрыманыя, а выкрадзенае вернута ўладальнiкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула