Вядоўца Бі-бі-сі паказала сярэдні палец у жывым эфіры
Адна з галоўных вядоўцаў Бі-бі-сі News Марыям Машыры ў пачатку жывога эфіру паказала непрыстойны жэст. А пасля хутка апусціла руку і з сур'ёзным выразам твару пачала выпуск навін.
Пазней у сацсетцы Х (былы твітар) вядоўца выбачылася за няёмкую сітуацыю. Яна патлумачыла, што жэст быў жартам, які не павінна была ўбачыць публіка.
«Рэжысёр пачаў адлік ад 10 да 0, а я загінала пальцы. Калі мы дайшлі да 1, я, дзеля жарту, паказала сярэдні палец, але не зразумела, што гэта трапіла на камеру. Гэта быў прыватны жарт для каманды, і мне вельмі шкада, што ён аказаўся ў эфіры!» — напісала Марыям.
Чытайце таксама:
Траўмы на віражах. Бі-бі-сі спыняе вытворчасць Top Gear з-за аварыі на здымках