Пяскоў сёння выдаў жарт дня
8.12.2023 / 15:56
Абвяшчэнне Уладзіміра Пуціна пра намер удзельнічаць у выбарах на цырымоніі ўзнагароджання герояў Расіі не было нарыхтоўкай і з'яўлялася абсалютна спантанным, паведаміў журналістам ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.
Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Пуцін 8 снежня заявіў, што будзе вылучацца на новы тэрмін.
Пяскоў сказаў, што «дэ-факта» гэта можна лічыць пачаткам перадвыбарнай кампаніі прэзідэнта.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць з 15 па 17 сакавіка 2024 года.
Для Пуціна гэта будуць пятыя выбары, першы раз яго абралі прэзідэнтам у 2000 годзе.
Чытайце таксама:
Пуцін абвясціў, што будзе вылучацца на новы прэзідэнцкі тэрмін