БЕЛ Ł РУС

Моладзевая зборная Беларусі перамагла зборную Кіпру

16.08.2006 / 23:24

Nashaniva.com

У сераду ў Барысаве прайшоў матч адборачнага турніру да моладзевага чэмпіянату Эўропы-2007 (век гульцоў – да 21 году).

У сераду ў Барысаве прайшоў матч адборачнага турніру да моладзевага чэмпіянату Эўропы-2007 (век гульцоў – да 21 году). На гарадзкім стадыёне Барысава падапечныя Юрыя Курненіна перамаглі зборную Кіпра зь лікам 1:0.

Гол на рахунку Кірылы Паўлючыка зь менскага "Дынама" (70-я хвіліна).

2 верасьня ў нашай адборачнай групе кіпрыёты ў сябе на высьпе згуляюць са зборнай Чэхіі. 6 верасьня беларусы згуляюць у Чэхіі. І турнір скончыцца.

Пераможца групы правядзе стыкавы матч з аналягічным пераможцам іншай падгрупы (усяго такіх падгруп 14), які вызначыцца лёсаваньнем.

Шчасьліўчык і атрымае «квіток» на моладзевы чэмпіянат Эўропы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула