БЕЛ Ł РУС

Слесар застаўся без рукі ў выніку здарэння на льнозаводзе ў Пастаўскім раёне

11.12.2023 / 14:46

Nashaniva.com

Раніцай 8 снежня 59-гадовы мужчына знаходзіўся каля ўстаноўкі па перапрацоўцы валакна. Убачыўшы засор лёну, мужчына вырашыў яго ліквідаваць. У выніку ён пазбавіўся рукі, паведамляе СК.

Фота: СК

Пачуўшы крык пацярпелага, работнікі арганізацыі адключылі станок, аказалі першую дапамогу і выклікалі хуткую. Мужчына шпіталізаваны.

Высветлілася, што мужчына парушыў тэхніку бяспекі — стаў ліквідаваць засор, не спыніўшы станка. Акрамя гэтага, слесару не даручалася гэтая праца, бо яна не ўваходзіць у яго службовыя абавязкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула