Па вечарах палачане ходзяць глядзець на гарадскую лазню
Своеасаблівае віншаванне з Новым годам прыдумалі для жыхароў і гасцей Полацка на прадпрыемстве «Водаканал», піша Горад214.
Фота: Горад214
Гарадская лазня, паводле выдання, вечарамі ператвараецца «ў адзін з самых прывабных абʼектаў» у горадзе.
Калі ўключаецца асвятленне, на фасадзе будынка зʼяўляюцца ёлачныя ўпрыгожанні, шары, гірлянды, снегавікі. Усе яны зроблены святлом пражэктараў з разумным праграмным забеспячэннем.
«Атмасферна, святочна, прыгожа», — перадае каментары палачан выданне.