БЕЛ Ł РУС

Уначы быў збіты 41 з 42 запушчаных Расіяй «шахедаў»

14.12.2023 / 08:42

Nashaniva.com

Асноўным напрамкам удару была Адэская вобласць.

Паветраныя сілы Украіны раніцай адрапартавалі, што ўначы быў збіты 41 з 42 запушчаных беспілотнікаў-камікадзэ.

Расейцы запускалі «шахеды» з сямі вечара серады некалькімі хвалямі з трох палігонаў у Крыме і Краснадарскім краі.

Асноўным напрамкам удару была Адэская вобласць (уначы паступала мноства паведамленняў аб налёце на дунайскія парты), і большасць беспілотнікаў было збіта над гэтай вобласцю.

Каля 00:00 расейцы ўдарылі шасцю ракетамі з зенітнага комплексу С-300 па Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула