БЕЛ Ł РУС

Абвясцілі збор гросмайстру Уладзіславу Кавалёву для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па шахматах

15.12.2023 / 11:37

Nashaniva.com

Ёсць прапанова падтрымаць земляка, вольнага спартоўцу, гросмайстра беларускай школы шахмат Уладзіслава Кавалёва. Ён рыхтуецца да чэмпіянату свету па рапідзе і бліцы, які адбудзецца з 25 па 30 снежня ў Самаркандзе (Узбекістан), паведамляе «Трыбуна».

З-за сваёй грамадзянскай пазіцыі Уладзіслаў не мае падтрымкі Беларускай фэдэрацыі шахмат, таму на ЧС будзе заяўлены ад Міжнароднай федэрацыі шахмат. Усе выдаткі для падрыхтоўкі і ўдзелу ў ЧС Уладзіслаў вымушаны пакрываць самастойна.

Сума збору складае 1600 даляраў і пакрывае выдаткі на падрыхтоўку, размяшчэнне і арганізацыйныя пытанні ў часе ўдзелу ў чэмпіянаце свету.

Кавалёў — падпісант адкрытага ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама падпісант міжнароднай антываеннай дэкларацыі спартоўцаў.

Давайце разам падтрымаем беларускага спартоўцу: Дапамагчы

(Увага! Не выкарыстоўвайце беларускія і расійскія карткі для данатаў праз «Байсол»!)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула