БЕЛ Ł РУС

У Закарпацці дэпутат узарваў гранаты проста падчас пасяджэння сельрады

15.12.2023 / 14:07

Nashaniva.com

Пацярпелі 26 чалавек, 6 з іх у цяжкім стане.

У Закарпацкай вобласці Украіны ў будынку Керацкаўскай сельскай рады дэпутат падарваў гранаты — параненыя людзі, а сам ён знаходзіцца ў крытычным стане. Пацярпела 26 чалавек, шасцёра з якіх у цяжкім стане.

Мужчыну, які падарваў гранаты, медыкі рэанімуюць.

Як паведамілі ўкраінскай службе Бі-бі-сі ў паліцыі Закарпацця, гранаты падарваў цывільны дэпутат мясцовай рады. Інфармацыя, што гэта мог быць вайсковец, непраўдзівая.

На месцы здарэння працуе паліцыя, выбухатэхнікі і крыміналісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула