БЕЛ Ł РУС

Першы энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку пасля рамонту

16.12.2023 / 12:46

Nashaniva.com

У рамках праведзеных планавых работ выканана перагрузка ў рэактар ​​ядзернага паліва — у актыўную зону загружана 42 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам, паведамляе Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга

Праведзена рэвізія абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў, іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм, выкананы кантроль металу і дыягностыка зварных злучэнняў абсталявання.

Планава-папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод — з мэтай падтрымання стабільнага працоўнага стану абсталявання.

Першы энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года.

З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года) блокам выпрацавана 18,5 млрд. кВт гадзін электраэнергіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула