БЕЛ Ł РУС

Вечар духоўнай музыкі ў мінскай архікатэдры

28.12.2009 / 12:8

29 снежня (аўторак) у мінскім архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9) у 19.30 адбудзецца традыцыйны музычны вечар калядных віншаванняў.

Святочную праграму прадставяць студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класу аргана дацэнта і галоўнага арганіста архікатэдры Уладзіміра Неўдаха.

У праграме ў выкананні Аліны Мельнік, Марыі Янушкевіч, с. Кацярыны Арлоўскай, Паліны Кушняровай і Кацярыны Нікалаевай прагучаць творы Баха, Бёльмана, Рэгера і іншых славутых кампазітараў.

Шчыра запрашаем на вечар калядных віншаванняў, каб з дапамогаю музыкі больш поўна адчуць усю таямнічасць вялікага свята прыйсця Збаўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула