БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовая беларуска намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат

20.12.2023 / 14:54

Nashaniva.com

Сям'я Марты Барадзіной з'ехала з Беларусі з-за палітычнага пераследу спачатку ў Грузію, а потым у Ізраіль. Цяпер яны жывуць недалёка ад мяжы з сектарам Газа.

13 кастрычніка Марта з бацькам наведала валанцёрскі цэнтр, дзе збіралі пасылкі для вайскоўцаў, у кожную з іх укладаўся дзіцячы малюнак.

Марта таксама пачала маляваць — у той дзень у цэнтры яна зрабіла каля 20 малюнкаў, а затым працягнула дома: пакуль не было заняткаў у школе, яна стварала па 50-60 малюнкаў у дзень, піша Deutsche Welle.

На першых малюнках Марта пакідала нумар тэлефона, але званкоў з падзякамі было так шмат, што перастала гэта рабіць. Дзяўчынцы таксама перадалі некалькі фота салдат, якія трымаюць у руках яе малюнкі.

Па словах бацькі дзяўчынкі Алега Барадзіна, некаторыя вайскоўцы выкарыстоўваюць іх у якасці абярэгаў.

Сувеніры для вайскоўцаў сталі рабіць і бацькі Марты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула