БЕЛ Ł РУС

У суботу пройдзе агульная дыктоўка

20.12.2023 / 16:06

Nashaniva.com

Маштабная «Агульная дыктоўка» на беларускай мове праводзіцца з 2017 года. Спачатку ўдзельнікі збіраліся ў адной аўдыторыі, а цяпер да праекта можа далучыцца любы жадаючы анлайн.

Так мінулая дыктоўка сабрала 1300 чалавек з 30 краін. На гэты раз падзея нават атрымала іншую назву — «Агульная паштоўка». 

Пераднавагодняя дыктоўка будзе адпавядаць тэксту віншавальных паштовак. Узяць удзел проста: неабходна зарэгістравацца і 23 снежня ў 12:00 уключыць анлайн-трансляцыю.

Патрэбныя будуць толькі асадка, аркуш паперы фармату А4 і гадзіна вольнага часу. Узрост і ўзровень валодання мовай значэння не маюць.

Пасля напісання фота ці скан ліста з тэкстам трэба загрузіць на сайт да 19:00 таго ж дня. Правяраць дыктоўку будуць філолагі. Вынікі павінны быць абвешчаныя на працягу некалькіх дзён.

Тыя, хто напіша тэкст без адзінай памылкі, атрымаюць у падарунак набор з 5 паштовак ад беларускай мастачкі Таццяны Кісляковай. Выявы для іх былі распрацаваны спецыяльна для гэтага праекта.

Акрамя таго, арганізатары абяцаюць, што ўсе ўдзельнікі стануць суаўтарамі незвычайнага арт-аб’екта, прысвечанага самым любімым і блізкім кожнаму беларусу словам, які плануецца ўсталяваць у Лідзе, піша Onliner.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула