БЕЛ Ł РУС

У Карлавым універсітэце ў Празе стралялі, ёсць загінулыя

21.12.2023 / 17:53

Nashaniva.com

Відавочцы паведамляюць пра страляніну ў цэнтры Прагі, у будынку філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта. Паводле паведамленняў мясцовай прэсы, адтуль выбягалі людзі з паднятымі рукамі. Паведамляецца пра загінулых і параненых, афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджалася, піша «Радыё Свабода».

Скрыншот з відэа

На месцы працуюць паліцыя і выратавальныя службы, туды выехаў міністр унутраных спраў краіны Віт Раўшан.

Супрацоўнікаў праінфармавалі, што па будынку можа перасоўвацца стралок з агнястрэльнай зброяй, паведаміў адзін з відавочцаў «Радыё Свабода». Асобу меркаванага нападніка не раскрываюць, матывы невядомыя.

Пасля паліцыя заявіла, што стралка «ліквідавалі». Ёсць некалькі загінулых і дзясяткі параненых, цяпер людзей з будынка эвакуююць.

На даху будынка сведкі нібыта бачылі ўзброенага мужчыну, а на месцы здарэння прагрымеў выбух.

Чытайце таксама:

Масавая cтральба ў штаце Мэн: не менш за 16 загінулых, 50 параненых. Злачынцу пакуль не злавілі

Мужчына, які застрэліў двух чалавек у цэнтры Брусэля, памёр у бальніцы

У ЗША жанчына ўчыніла страляніну ў школе, загінулі 6 чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула