БЕЛ Ł РУС

На Ашмяншчыне прадаюць векавы бровар са сценамі з прыроднага каменя

21.12.2023 / 18:7

Nashaniva.com

На электронныя таргі выставілі будынак былога бровара ў вёсцы Міхайлаўшчына Ашмянскага раёна. Таргі пройдуць 29 студзеня ў 10:00 на электроннай пляцоўцы «БУТБ-маёмасць».

Фота: Et.butb.by

Пачатковая цана лота — 14 800 рублёў. Агульная плошча будынка — 411,90 кв. м. Падмурак тут выкананы з бутабетону, а вонкавыя сцены — з прыроднага каменя. Вокны ў бровары драўляныя. Ёсць дзве прыбудовы.

Згодна з умовамі аўкцыёну, набыты аб'ект трэба будзе пачаць выкарыстоўваць пад мэты, якія не супярэчаць дзейнаму заканадаўству, на працягу трох гадоў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Будынкі бровара і спіртасховішча, а таксама руіны дзвюх брам і дуб-старажыл, акружнасць якога больш за пяць метраў на ўзроўні грудзей, засталіся ў Міхайлаўшчыне ад сядзібы Скіндараў.

Бровар датуецца 1907 годам. Ён з'яўляецца ўзорам прамысловай архітэктуры той эпохі.

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі эскізы алтарных роспісаў Чырвонага касцёла ў Мінску

Карціна з коцікамі за 1000 еўра і гербарый за 250. Якія лоты прадалі на аўкцыёне, каб сабраць грошы на падарункі дзецям палітвязняў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула