На вечарынцы расійскіх журналістаў у Рызе невядомы кінуў у іх навучальную гранату
23 снежня на вечарынцы Рускай службы BBC у Рызе журналістам кінулі пад ногі навучальную гранату, піша «Новая газета Еўропа».
Ілюстрацыйны здымак. Фота: exchomskybar / Facebook
Імпрэза праходзіла ў рыжскім бары Čē. Каля 11 гадзінаў вечара ва ўстанове, акрамя журналістаў, амаль не засталося наведвальнікаў. У гэты час дзверы адчыніліся, унутр зазірнуў мужчына і кінуў пад ногі журналістам, якія стаялі ў зале, навучальную гранату РГД-5.
Яна ўзарвалася, аглушыўшы некалькіх чалавек.
Людзі выбеглі ўслед за нападаючым, той уцёк на чорнай BMW. Журналісты зафіксавалі нумар машыны.
На выклік прыехалі супрацоўнікі паліцыі.
Журналісты лічаць, што напад звязаны з іх прафесійнай дзейнасцю.