БЕЛ Ł РУС

Памёр Міша Ларын, якому была зроблена перасадка сэрца

28.12.2009 / 18:17

27 снежня памёр Міша Ларын, малады хлопец, за сэрца якога змагаліся ўсёй краінай.

фота kp.by

Намеснік дырэктара па хірургічнай дапамозе РНПЦ «Кардыялогія» Вячаслаў Янушка паведаміў, што Міша памёр у клініцы днём 27 снежня. Прычыны смерці высвятляюцца.

‑ У яго была двухбаковая пнеўманія.

Небальнічная, ён ужо быў выпісаны, калі і дзе яе падхапіў. Нам вельмі складана было вывесці яго з гэтага стану, — сказаў Вячаслаў Янушка.

Нагадаем, што ў студзені 2008 Міша Ларын з дыягназам дылатацыйная кардыяміяпатыя стаў першым пацыентам ў краіне, якому была праведзена імплантацыя штучных жалудачкаў сэрца. Больш за год Міша быў прывязаны да апарата і мог перамяшчацца толькі ў межах пакоя.

14 кастрычніка гэтага года ў Беларусі Міхаілу Ларыну была праведзена доўгачаканая трансплантацыя донарскага сэрца.

Тры гады таму ад дылатацыйнай кардыяміяпатыі памёр яго брат‑блізнюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула