БЕЛ Ł РУС

МУС Расіі абвясціла ў вышук стваральніка «Масяні»

26.12.2023 / 10:43

Nashaniva.com

Мультыплікатар Алег Куваеў, якога ў пятніцу ўключылі ў рэестр «іншаагентаў», аб'яўлены ў вышук. Картка з яго данымі з'явілася ў базе МУС.

Алег Куваеў

У кастрычніку стала вядома, што супраць Куваева заведзена крымінальная справа па артыкуле аб публічных закліках да дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі дзяржавы, нагадвае Бі-бі-сі.

У тэлеграм-каналах з'яўлялася інфармацыя аб тым, што падставай для справы стаў 169-ы эпізод серыяла «Масяня», у якім галоўная гераіня прапануе расійскім салдатам здавацца ў палон.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну Куваеў выпусціў некалькі антываенных серый «Масяні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула