БЕЛ Ł РУС

Апублікаваны здымак «Новачаркаска» пасля атакі УСУ. Зяленскі ў сувязі з гэтым патроліў расіян

26.12.2023 / 14:10

Nashaniva.com

У сеціве зʼявілася фатаграфія вялікага дэсантнага карабля «Новачаркаск» пасля ракетнага ўдару УСУ. Мінабароны Расіі прызнала, што ён пашкоджаны, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу далажыў пра гэта і Уладзіміру Пуціну. На фота бачна, што ад карабля мала што засталося.

Фота, на якім бачна, што ўся пярэдняя палова карабля цяпер знаходзіцца пад вадой або цалкам знішчаная, апублікаваў OSINT-аналітык Олівер Аляксандэр.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў паветраным сілам за паражэнне «Новачаркаска».

«Удзячны нашым паветраным сілам за эфектнае папаўненне расійскага падводнага Чарнаморскага флоту яшчэ адным суднам», — напісаў Зяленскі ў тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

УСУ заявілі пра знішчэнне расійскага дэсантнага карабля «Новачаркаск» у Крыме

Патапіць «Маскву»: невядомыя дэталі. Як украінскі «Няптун» знішчыў флагман расійскага флоту

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула