БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, якую сімпатычную жывёлу прызналі нацыянальным сімвалам Кыргызстана

30.12.2023 / 14:59

Nashaniva.com

У Кыргызстане прэзідэнт Садыр Жапараў падпісаў указ «Аб прызнанні снежнага барса нацыянальным сімвалам краіны».

Дакумент прыняты «ў мэтах далейшай дзяржаўнай падтрымкі ініцыятыў па захаванні снежнага барса і яго экасістэмы ў Кыргызстане». Згодна з указам, Кабінету міністраў даручана «вызначыць ідэалагічны змест нацыянальнага сімвала», распрацаваць лагатып і варыянты яго прымянення, а таксама прыняць меры па абароне папуляцыі снежнага барса, піша «Радыё Свабода Кыргызстан».

У 2019 годзе ў Кыргызстане налічвалася 330 асобін снежнага барса. Жывёла таксама занесена ў Чырвоную кнігу, штраф за яе адстрэл складае 1,5 млн сомаў (17 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

У Гродне са 160 машын склалі вялізную фігуру зубра ФОТАФАКТ

«Адбіцца ад драпежніка, утрая буйнейшага за цябе, — гэта вельмі крута». Як палескае арляня здзівіла навукоўцаў

Па свеце распаўсюджваецца вірус, які пераўтварае жывёлаў у «зомбі». Ёсць рызыка перадачы хваробы людзям

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула