БЕЛ Ł РУС

Фота кіеўскага паліцэйскага з уратаваным катом абляцела ўвесь свет

3.01.2024 / 14:47

Nashaniva.com

Гаспадары ката не хацелі без яго пакідаць кватэру.

@libkos / тг Нацыянальная паліцыя

Фота @libkos з выратаваным катом з пашкоджанага расіянамі будынка ўчора стала папулярным.

Журналісты «1+1» адшукалі праваахоўніка і яго калег, якія ратавалі людзей са шматпавярховіка ў Саламянскім раёне сталіцы.

Ігар Беразанскі, Аляксандр Макееўскі, Даніла Хасай распавялі, што двое жыхароў дома шукалі сваіх гадаванцаў і не жадалі без іх пакідаць разбураную кватэру.

Паліцыя знайшла аднаго ката, а другога паабяцала выратаваць. Яны эвакуявалі сямейную пару з разбуранай кватэры.

Ігар Беразанскі адшукаў другога пухнаціка, загарнуў яго ў ручнік і перадаў гаспадарам.

Чытайце таксама:

Кот Жоўцень не перажыў ракетную атаку Расіі па Кіеўскай вобласці

Мікі Рурк збірае мільён даляраў на аднаўленне разбураных дамоў у Херсоне

Кот выратаваў гаспадара на пажары ў Слоніме

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула