Сілавікі затрымалі ўладальніцу атэлье за мемы ў інстаграме і за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Мяркуючы па скрыншотах, прыведзеных у відэа, гаворка ідзе пра жарты з расійскіх вайскоўцаў.
Фота: Svetlanashik / Instagram
Сілавікі затрымалі ўладальніцу атэлье па рамонце адзення з-за мемаў у Instagram, відэа з ёй апублікаваў праўладны канал «Кніга ГУ «База». Яе завуць Святлана Дзеружкова, піша Mediazona.by.
На відэа затрыманая прадпрымальніца кажа, што брала ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, а таксама што «ў Instagram выкарыстала мемы з чорным гумарам, якія адносяцца да нашай улады і суседняй дзяржавы».
Мяркуючы па скрыншотах, прыведзеных у відэа, гаворка ідзе пра жарты з расійскіх вайскоўцаў. На паказаных малюнках бачны, сярод іншага, мужчына ў форме вайскоўца з літарай Z на грудзях і галавой свінні.
Што цяпер з уладальніцай атэлье — невядома. Аўтары праўладнага канала пішуць, што яна «атрымае 5 гадоў за ўдзел у беспарадках, а ў дачыненні да яе мемаў з прыкметамі распальвання нацыянальнай варожасці праводзіцца дадатковая праверка».
Яны таксама сцвярджаюць, што прадпрымальніцу «здаў» раней затрыманы мужчына.
Чытайце таксама:
Прыбіральшчыцу асудзілі за каментар да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу