На мінскім рынку ўшанавалі гандляра кавунамі
На рынку «Заходні» ў Мінску днямі з'явілася скульптура «Гандляр кавунамі». Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 4 студзеня 2024 года, паведаміў Беларускі саюз мастакоў.
Аўтарамі скульптуры сталі Ігар Засімовіч, Кацярына Зантарыя і Паліна Багданава, архітэктар Віктар Карака.
Дзесяць гадоў таму гэты самы калектыў на тым жа рынку паставіў скульптуру «Гандляр з парсючком» (Дзядзька Антось).
Чытайце таксама:
У Баранавічах вандалы знішчылі скульптуру аленя
У сэрцы Мінска ўстановяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча