БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Слуцку загінулі чатыры чалавекі

9.01.2024 / 11:14

Nashaniva.com

А ўсяго па краіне за суткі агонь забраў жыцці дзевяці чалавек.

Фота: slutsk-gorod.by

Вечарам у панядзелак гарэла хата на вуліцы Козінцава-Пракопчыка. Да прыбыцця пажарных сусед на падлозе знайшоў і вынес на свежае паветра 43-гадовага мужчыну, якога адвезлі ў бальніцу атручваннем прадуктамі гарэння, піша slutsk-gorod.by.

У ходзе разведкі работнікі МНС знайшлі чатырох загінулых: 72-гадовага гаспадара, яго 66-гадовую сяброўку, а таксама двух гасцей.

Прычына пажару высвятляецца, меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Усяго па краіне за апошнія суткі на пажарах загінулі 9 чалавек, прычым усе, акрамя аднаго, выпадкі звязаныя з неасцярожным курэннем.

Чытайце таксама:

У Слуцкім раёне на пажары загінулі два чалавекі

У Баранавічах сусед вынес пенсіянерку з агню

Кот выратаваў гаспадара на пажары ў Слоніме

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула