БЕЛ Ł РУС

Жыхару Магілёва далі два з паловай гады калоніі за «клас» у Аднакласніках

12.01.2024 / 9:49

Nashaniva.com

13 снежня 2023 года суд Магілёўскага раёна вынес прысуд Сяргею Якубенку.

Мужчыну прызналі вінаватым у «абразе Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ) і «паклёпе на Аляксандра Лукашэнку» (арт. 367 КК РБ).

Асновай для крымінальнай справы ў дачыненні да мужчыны стаў «клас» у «Аднакласніках» у адным з паблікаў, прызнаных экстрэмісцкімі, піша Mayday.team.

Суддзя Аляксандр Халадцоў даў Сяргею Якубёнку два з паловай гады калоніі (рэжым невядомы, але, хутчэй за ўсё, агульны).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула