БЕЛ Ł РУС

Склад Wildberries, памерам з 11 футбольных палёў, працаваў без дазволу ўладаў Пецярбурга

13.01.2024 / 15:33

Nashaniva.com

У Дзяржбуднаглядзе Пецярбургу не ведалі аб працы згарэлага склада Wildberries, бо будынак, які абслугоўвае амаль увесь горад, афіцыйна не быў уведзены ў эксплуатацыю.

«Не было заяўкі на ўвод у эксплуатацыю. У іх заключэнне аб адпаведнасці было выдадзена ў 2022 годзе, а далей забудоўшчык сам [падае заяўку]. Наогул, з такімі паперамі яны не павінны былі працаваць без дазволу», — распавёў Вячаслаў Захараў, часова выконваючы абавязкі начальніка службы рэгіянальнага Дзяржбуднагляду.

У МНС паведамілі, што склад Wildberries у Пушкінскім раёне Пецярбурга ні разу не правярала пажарная інспекцыя.

Чытайце таксама:

Пад Санкт-Пецярбургам гараць склады Wildberries

Напярэдадні пажару на складзе Wildberries пад Пецярбургам адбылася панажоўшчына двух бамбілаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула