БЕЛ Ł РУС

У Францыі знік беларус

16.01.2024 / 19:40

Nashaniva.com

36-гадовы Руслан Кавалевіч перастаў выходзіць на сувязь 10 студзеня 2024 года, знаходзячыся ў французскім Мірамасе. Абвестку пра яго вышук размясцілі валанцёры атрада «Пульс».

 Руслан Кавалевіч. Фота з ягонага акаўнта ў інстаграме

Руслан Кавалевіч пражывае ў пасёлку Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Быў апрануты ў чорную куртку, чорныя штаны, чорныя красоўкі, чорную шапку. З сабою меў чорны заплечнік. Прыкметы: рост 174 см, хударлявага целаскладу, валасы светлыя, вочы блакітныя. Асаблівыя прыкметы: шнар на ніжняй сківіцы з правага боку. 

Іншых абставін знікнення мужчыны не прыводзіцца. У яго сацыяльных сетках ёсць здымкі з вяселля — тры месяца таму Руслан ажаніўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула