Новы ракетны ўдар па Харкаве, ёсць параненыя
У Харкаве адбыліся выбухі, ёсць параненыя, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.
«Удары па цэнтры горада. Менавіта туды, дзе няма ніякай вайсковай інфраструктуры, і менавіта туды, дзе жылая забудова. ДСНС ужо працуе на месцах прылётаў. Ёсць інфармацыя пра параненых», — напісаў Церахаў у тэлеграм-канале.
Расійская армія нанесла ўдар па Харкаве, як мяркуецца, ракетамі з комплексу С-300, прыкладна без дзесяці вечара ў аўторак.
Ракетная пагроза абвешчаная ў суседніх Сумскай і Палтаўскай абласцях.
Акрамя таго, на поўдні, у Запарожскай вобласці, абвешчаная паветраная трывога ў сувязі з пагрозай налёту «шахедаў».