БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Мсціслаўскім раёне загінулі мужчына і чатырохгадовы хлопчык

17.01.2024 / 9:4

Nashaniva.com

З пачатку года агонь ужо забраў жыцці больш за 50 чалавек.

Фота: СК

Увечары 16 студзеня ў вёсцы Каробчына згарэў дом. У выніку пажару загінулі чатырохгадовы хлопчык і яго 34-гадовы айчым, паведамляе СК.

Вечарам маці пайшла на працу, у доме заставаўся сужыцель з двума дзецьмі: 4-гадовым хлопчыкам і 10-гадовай дзяўчынкай.

Мужчына каля месяца не працаваў, глядзеў хлопчыка, бо той не хадзіў у дзіцячы садок.

Калі здарыўся пажар, усе спалі. Дзяўчынка прачнулася і паспрабавала выцягнуць брата з дома, але ёй гэта не ўдалося. Яна кінулася да суседзяў па дапамогу, аднак яны ў дом зайсці не змаглі і выклікалі ратавальнікаў.

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы: яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Суседзі характарызуюць сям'ю адносна добра, але мужчына курыў і выпіваў. Напярэдадні здарэння ён ужываў спіртное.

Следчыя не выключаюць, што да пажару магло прывесці і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула