БЕЛ Ł РУС

«На фотаздымках абвінавачаная апазнала сябе»: у Мінску па «народным» артыкуле асудзілі барменшу

17.01.2024 / 10:10

Nashaniva.com

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня быў вынесены чарговы прысуд па «народным» артыкуле: за ўдзел у пратэсным маршы ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса судзілі барменшу Маргарыту Ермаліцкую. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Маргарыту затрымалі зусім нядаўна — 7 снежня 2023 года, піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, Маргарыта Ермаліцкая 23 жніўня 2020 года далучылася да мітынгоўцаў у раёне плошчы Леніна, пасля чаго ўсе разам прайшлі па праспекце Незалежнасці да Стэлы.

Суд прызначыў ёй 2,5 года хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

Судзяць айцішніка з EPAM — меркавана, за данаты

Паставіў «клас» у «Аднакласніках»: жыхара Баранавіч асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Анкахворага Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула