БЕЛ Ł РУС

У Чалябінскай вобласці патануў храм са снегу

17.01.2024 / 13:49

Nashaniva.com

Купель у снежнай царкве на возеры Тургаяк сёння павінен быў асвяціць мітрапаліт, але ўначы збудаванне «пайшло пад лёд», піша РБК.

Фота РБК

Чалябінская мітраполія лічыць, што прычынай сталі тэхнічныя парушэнні: звычайна спачатку выразалі палонку, а потым будавалі капліцу, але сёлета зрабілі наадварот.

Мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Аляксій палічыў «гэты выпадак нагодай для міасаўцаў задумацца над сваім духоўным жыццём».

Храм на возеры Тургаяк узводзяць штогод да Вадохрышча. Гэта копія храма апосталаў Пятра і Паўла, які закрылі пры савецкай уладзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула