БЕЛ Ł РУС

Пісьменнік з Быхава ўцёк за мяжу. Тады арыштавалі сына

17.01.2024 / 18:21

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі праваабарончага рэсурса Mayday team, у сярэдзіне снежня 2023 года ў Быхаве быў затрыманы сын пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава.

Фота ілюстрацыйнае

Сам быхаўскі літаратар Сяргей Антонаў, уласны карэспандэнт газеты «Частный детектив», аўтар шэрагу твораў у рамках праекта «Сусвет Метро 2033» таксама затрымліваўся ў пачатку снежня ў сувязі з супрацоўніцтвам з магілёўскімі сайтамі Магілёў.Media і 6TV, прызнанымі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Пасля вызвалення ён адразу пакінуў Беларусь.

У канцы снежня 2023 года быў затрыманы сын пісьменніка — Арцём Антонаў. Па папярэдніх звестках, спачатку мужчыну ўзялі па адміністрацыйнай справе. Затым дома ў сына пісьменніка прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка, а самому Арцёму Антонаву выставілі абвінавачванне за «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ).

Падрабязнасці справы невядомыя.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі

Ксёндз Генрых Акалатовіч ужо два месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»

«На фотаздымках абвінавачаная апазнала сябе»: у Мінску па «народным» артыкуле асудзілі барменшу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула