БЕЛ Ł РУС

У мінскай Лошыцы транспарт стаіць 40 хвілін на скрыжаванні

18.01.2024 / 10:12

Nashaniva.com

На вуліцы Янкі Лучыны працуе снегаўборачная тэхніка, яе курыруюць экіпажы ДАІ.

З-за стыхіі блага ходзіць грамадскі транспарт у бок цэнтра горада, у зваротным напрамку — чарга з машын.

Кіроўцам і пасажырам варта набрацца цярпення. За 40 хвілін было толькі тры тралейбусы. Частка з іх накіроўвалася ў парк, пішуць «Мінск-Навіны».

З раніцы паведамлялася, што горад стаў у 10-бальных заторах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула